5 июня — Всемирный день охраны окружающей среды

Актуально

Дарагія жыхары Бешанковіцкага раёна!
Заўтра  прафесійнае свята абаронцаў прыроды, што прысвяцілі сябе справе аднаўлення прыродных рэсурсаў. У нашым раёне праводзiцца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне экалагічнай сітуацыі, удасканаленне сістэмы аховы навакольнага асяроддзя.

Вельмі радуе, што да розных экалагічных акцый штогод далучаецца ўсё больш людзей. Тым не менш, напярэдадні свята заклікаем усіх вас, землякі, больш
актыўна ўдзельнічаць у забеспячэнні экалагічных інтарэсаў насельніцтва, захоўваць спрыяльнае асяроддзе пражывання. Зямля — наш дом, наша багацце. Вялікі дзякуй усім, хто працуе, не шкадуючы сіл, каб захаваць яе прыгожай і квітнеючай для будучых пакаленняў. Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя і дабрабыту, цярпення ў гэтай высакароднай справе.

Галіна УНУКОВІЧ,старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *