Мы -- молодые

Дарагія сябры!
Прыміце шчырыя віншаванні з цудоўным святам — Днём моладзі!
Маладосць — гэта час светлых надзей, высакародных ідэй, творчых пошукаў. Менавіта маладым людзям вырашаць, якім будзе заўтрашні дзень роднага краю. Ад вас залежыць захаванне нашай гісторыі і культуры, множанне эканамічнага і інтэлектуальнага патэнцыялу.
Упэўнены, што на цяжкіх дарогах жыцця вы не разгубіце сваіх выдатных якасцяў, застанецеся верныя лепшым традыцыям старэйшых пакаленняў і высокім чалавечым ідэалам. Няхай здзяйсняюцца вашы мары і творчыя задумы! Няхай чыстыя і высакародныя будуць вашы душы і намеры! У гэты святочны дзень жадаем усім вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, аптымізму і ўдачы, любові і ўзаемаразумення!
Галіна Унуковіч,
старшыня раённага
выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *