Улльский лицей — настоящая кузница кадров

Актуально Мы -- молодые

У сучасных умовах прафесійная адукацыя з’яўляецца вызначальнай крыніцай фарміравання працоўных рэсурсаў у Рэспубліцы Беларусь. У агульнай колькасці занятых у эканоміцы работнікі з сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыяй займаюць каля 55% (з іх з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй — амаль 30%).

Высакакласных спецыялістаў рыхтуюць у Ульскім дзяржаўным прафесійным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці імя Л. М. Даватара, які за амаль 70 гадоў сваёй дзейнасці выпусціў больш за 20 тысяч кваліфікаваных кадраў. І не толькі для аграпрамысловага комплексу, але і для іншых галін эканомікі. Зараз тонкасці
будучай прафесіі тут асвойваюць каля 300 юнакоў і дзяўчат. Іх навучаннем займаюцца больш за 50 педагогаў, якія шчыра любяць сваю справу і робяць усё магчымае, каб кожны малады чалавек мог атрымаць добрую адукацыю.

— Сёлета,— расказвае намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце В.У. Пясецкі,— Ульскі ліцэй будзе праводзіць прыём навучэнцаў на дзённую
форму атрымання адукацыі за кошт бюджэтных сродкаў па наступных спецыяльнасцях: на аснове агульнай базавай адукацыі (пасля 9 класаў) на запатрабаваныя
на сённяшні дзень спецыяльнасці — трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці катэгорыі «А», «В», вадзіцель аўтамабіля катэгорыі «С», тынкоўшчык 3 разраду, повар 4 разраду, электразваршчык ручной зваркі 3 разраду (тэрмін навучання — 3 гады). На базе спецыяльнай адукацыі з тэрмінам навучання 2 гады ліцэй рыхтуе слесараў па рамонце сельскагаспадарчых машын і абсталявання 2 разраду, цесляроў 2 разраду, тынкоўшчыкаў 3 разраду,
аператараў жывёлагадоўчых комплексаў і механізаваных фермаў 4 разраду, рабочых зялёнага будаўніцтва 2 разраду і жывёлаводаў 4 разраду. Атрыманыя спецыяльнасці даюць моладзі права займацца не толькі тэхнічным забеспячэннем сельскагаспадарчых работ, вытворчасцю прадукцыі жывёлагадоўлі,
эксплуатацыяй і рамонтам аўтамабіляў, але і зварачнымі, аддзелачнымі будаўнічымі, сталярнымі, паркетнымі і шклянымі работамі, працаваць у сферы грамадскага харчавання і садова-паркавагабудаўніцтва. Каштоўна тое, што юнакі могуць атрымаць у нашым ліцэі адразу 3 кваліфікацыі: трактарыста, элект-
разваршчыка ручной зваркі і вадзіцеля аўтамабіля, дзяўчаты — 2 кваліфікацыі: тынкоўшчыка і повара. Усяго сёлета плануем набраць 114 чалавек (78 з базавай адукацыяй, 36 — на аснове спецыяльнай адукацыі).


— Ліцэй, Віктар Уладзіміравіч, вядзе таксама мэтавую  падрыхтоўку  кадраў?
— Так, у нас ёсць папярэднія дамовы з прадпрыемствамі — заказчыкамі кадраў, якія жадаюць падрыхтаваць для сябе работнікаў вызначаных прафесій. Разам падбіраем будучых ліцэістаў, пазней накіроўваем іх на практыку да патэнцыяльных наймальнікаў. Пасля завяршэння навучання выпускнікі атрымліваюць мэтавыя накіраванні ў калектывы, дзе ім рады, дзе іх чакаюць, прадаставяць і працу, і жыллё. Такая практыка садзейнічае замацаванню кадраў (асабліва ў сельскай мясцовасці), стымулюе моладзь матэрыяльна. Яна больш эфектыўная, чым звычайнае размеркаванне, калі малады чалавек прыязджае ў незнаёмую гаспадарку, дзе яму трэба вырашаць жыллёвыя, бытавыя праблемы, адаптавацца ў новым калектыве.

— Падрыхтоўцы высакакваліфікаваных работнікаў спрыяе  добрая матэрыяльна-тэхнічная база і не толькі?
— Наш ліцэй і сапраўды мае моцную вучэбна-матэрыяльную базу, у Уле самая вялікая ў вобласці вучэбная гаспадарка. Сучаснай тэхнікай абсталяваны ўсе лабараторыі і кабінеты. Для правядзення заняткаў вытворчага навучання маюцца рамонтная, слясарная майстэрні, а таксама майстэрні электразварачных, сталярных, тынкавых работ, свой аўтадром, трактарадром. Для арганізацыі навучальнага працэсу, замацавання атрыманых ведаў на практыцы, правядзення на землях ліцэя ўсяго комплексу сельскагаспадарчых работ ва ўстанове адукацыі маецца ўвесь мадэльны рад трактараў Мінскага трактарнага завода, тры камбінаваныя пасяўныя агрэгаты, комплекс машын для ўнясення ўгнаенняў, абароны раслін, уборкі ўраджаю. На высокую якасць адукацыі нацэлены педагагічны калектыў. Нашы педагогі пастаянна павышаюць прафесійны ўзровень, удасканальваюць навыкi, імкнуцца ісці ў нагу з часам, бо без гэтага не падрыхтаваць кваліфікаванага спецыяліста, патрабаванні да адукацыі якога з кожным годам толькі ўзрастаюць. Нездарма прынята рашэнне аб адкрыцці на базе ліцэя рэсурснага цэнтра па дакладным земляробстве, які дасць магчымасць будучым спецыялістам асвойваць высокатэхналагічную сістэму сельскагаспадарчай вытворчасці. Для стварэння такой вучэбнай пляцоўкі плануецца набыццё новага абсталявання і праграмнага забеспячэння, аснашчэнне вучэбнай лабараторыі. Перападрыхтоўку пройдуць выкладчыкі і майстры вытворчага навучання. Папярэдняе тэсцiраванне абсталявання на палетках вучэбнай гаспадаркі паказала яго
высокую эфектыўнасць. У будучым вучыцца інавацыйным тэхналогіям вырошчвання сельскагаспадарчых культур на базе ліцэя будуць і навучэнцы іншых устаноў адукацыі рэгіёна.

— Даволі  насычанае ў ліцэістаў жыццё і ў пазаўрочны час? 

— Пасля вучэбных заняткаў для юнакоў і дзяўчат у нас ладзяцца разнастайныя фізкультурна-масавыя мерапрыемствы, працуюць факультатывы, гурткі рознай
накіраванасці, дзейнічаюць актавая, спартыўная, трэнажорная, чытальная залы, бібліятэка, цір, музей. Для развіцця і адпачынку ёсць усё неабходнае, было б толькі жаданне бавіць вольны час з карысцю. Іншагароднім прадастаўляецца інтэрнат, ліцэісты забяспечваюцца трохразавым бясплатным харчаваннем. Акрамя гэтага, ажыццяўляецца падвоз навучэнцаў транспартам установы адукацыі ў Сянно і Чашнікі, да чыгуначнай станцыі ў Обалі, адкуль цягнікі ідуць на Полацк і Віцебск.

— У школах прагучалі апошнія званк,  на  завяршэнні  экзамены. Вызначаюцца з атрыманнем будучай прафесіі і многія з учарашніх
дзевяцікласнікаў. Калі, Віктар Уладзіміравіч, у ліцэі пачне працаваць прыёмная камісія і якія дакументы трэба прадаставіць тым, хто прыняў рашэнне вучыцца тут?
— Тэрмін падачы дакументаў пачнецца 15 чэрвеня і прадоўжыцца па 20 жніўня. Прыёмная камісія будзе працаваць кожны дзень (з панядзелка па суботу ўключна) з 9 да 18 гадзін, нядзеля — выхадны. Жадаючыя вучыцца ў нашым ліцэі павінны падаць у прыёмную камісію наступныя дакументы: заяву на імя дырэктара, дакумент аб адукацыі (арыгінал), 6 фотакартак памерам 3х4, пасведчанне аб нараджэнні і пашпарт (ксеракопіі), медыцынскую даведку аб стане
здароўя (форма 1здр.у-10), медыцынскую даведку аб прыдатнасці да кіравання МТС, даведку з месца жыхарства і складзе сям’і, характарыстыку з месца вучобы.
Запрашаем да сябе юнакоў і дзяўчат, якія жадаюць атрымаць запатрабаваныя на рынку працы прафесіі, мець у будучым і месца працы, і добры заробак!



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *