Уважаемые жители и гости Бешенковичского района! Примите поздравления с Днём народного единства!

Актуально Главное Год народного единства

Паважаныя жыхары і госці Бешанковіцкага раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

Сэнс і значэнне гэтага свята маюць глыбокія гістарычныя карані. Гісторыя Беларусі багатая прыкладамі, калі ме- навіта яднанне народа спрыяла росквіту дзяржавы, яе не- залежнасці, захаванню культурна-гістарычнай спадчыны. Поспехі і перамогі нашай краіны дасягаюцца агульнымі нама- ганнямі і складаюцца з дасягненняў кожнага яе грамадзяніна. У Бешанковіцкім раёне жывуць працавітыя, творчыя людзі, прафесіяналы сваёй справы — гонар нашага рэгіёна.

Мы моцныя, калі мы адзіныя! Хай гэта свята паслужыць усведамленню таго, што Беларусь — наша агульная радзіма, і яе будучыня залежыць ад кожнага з нас.

Дарагія землякі! Прыміце самыя цёплыя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, шчасця і веры ў лепшае! Хай у кожным доме, у кожнай сям’і пануюць мір, дабрабыт і радасць!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *