Озеро в Сокорово благоустроится

Новости района

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца менавіта ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура – тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.


На пряцягу бягучага тыдня ва ўстановах культуры раёна таксама святкуюць гэта нацыяльнае свята. Адкрылі яго ў цэнтральнай раённай бібліятэцы кніжнай выставай “Каля вытокаў слова і кнігі”. У Вярхоўскай, Забельскай і Свячанскай бібліятэках у першыя дні верасня правялі віктарыну “Невядомы Скарына”, свята роднай мовы “Як родны кут люблю я мову маці” і інфармацыйную гадзіну “Францыск Скарына і лёс беларускай культуры”. У раённай дзіцячай бібліятэцы маленькіх прыдзвінцаў запрасілі на інфарміну “Напісанае застаецца”.


Святочную эстафету ўслед падхапілі Сініцкая, Ржаўская і Ульская бібліятэкі, дзе арганізавалі літаратурны вечар “Са спадчынай продкаў у будучыню” і займальныя гадзіны “Люблю сваю мову” і “Пад небам беларускага слова”.


Выхадныя ва ўстановах культуры таксама будуць насычаныя на мерапрыемствы. У Палітаддзельскай бібліятэцы запланавалі літаратурную старонку “Слова жывое, роднае, гаваркое…”, у клубе-бібліятэцы вёскі Плісы – літаратурную гасцёўню “Багата, родная ты мова”, у Задарожжы – гадзіну інфармацыі “Мова – сцяг народа”.


Сваіх чытачоў у канцы тыдня будуць вітаць Рубежская, Бачэйкаўская і Бешанковіцкая гарпасялковая бібліятэкі, дзе пройдуць дзень інфармацыі “Гісторыю слова адродзіць”, гістарычныя экскурсы “Беларуская мова – галоўнае духоўнае багацце народа” і “Цуд, імя якому кніга”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *