Алена Лазука – трэцяя ў вобласці

Заботы сельские

  Прэзідыум абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК падвёў вынікі абласнога аператыўнага спаборніцтва па вытворчасці малака ў маі 2011 года. Прыемна, што ў ліку прызёраў і наша зямлячка — аператар машыннага даення кароў з сельгаспрадпрыемства “Палітаддзелец-Агра” Алена Мікалаеўна Лазука.  Жывёлаводка з МТФ “Камоскі” старанна і адказна адносіцца да сваёй справы. Імя Алены Мікалаеўны час ад часу ўпрыгожвае першыя радкі раённых спаборніцтваў сярод жывёлаводаў, таму даярку добра ведаюць на Прыдзвінні. Сёлета А. М. Лазука даглядае гурт з 44 галоў. Яна атрымала ўдой на карову 2346 кілаграмаў малака, плюс 85 кілаграмаў да леташняга. Толькі ў маі жанчына надаіла ў сваёй групе па 705 кілаграмаў малака ад кожнай каровы, усяго ж з пачатку года валавы збор малака ў групе Алены Мікалаеўны Лазукі склаў 106 тон. Гэта трэці вынік у вобласці. 
   Буйная рагатая жывёла зараз знаходзіцца на летне-пашавым утрыманні, таму руплівую жывёлаводку мы знайшлі на полі. З пачэснай місіяй сюды завіталі начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама С. Г. Акуневіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А. М. Семяніда, галоўны спецыяліст аддзела інтэнсіфікацыі і вытворчасці сельгаспрадукцыі ўпраўлення райсельгасхарчу Т. В. Акулёнак і галоўны заатэхнік “Палітаддзельца-Агра” Т. Л. Кавалёнак.
    Гучала шмат цёплых слоў, шчырых віншаванняў і пажаданняў новых вытворчых дасягненняў на карысць малой радзімы. За добрасумленную працу С. Г. Акуневіч уручыў Алене Мікалаеўне падзячны ліст і грашовую прэмію (на здымку).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *