З канцэртам – на поле

2017 год - Год науки

Як паведамілі ў аддзеле культуры райвыканкама, каб падтрымаць працоўны дух хлебаробаў, распрацаваны графік абслугоўвання ўдзельнікаў жніва канцэртамі, арганізуецца выезд агітбрыгад і калектываў мастацкай самадзейнасці на поле.
   Аднымі з першых такую музычную сустрэчу падарылі працаўнікам вёскі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці аграгарадка Камоскі.  Даць канцэрт на хлебным полі плануюць вакальны гурт Астровенскага СДК і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці СДК аграгарадка Дразды.  Завітаць да хлебаробаў з добрай песняй збіраюцца таксама калектывы мастацкай самадзейнасці Вярхоўскага і Пліскага СДК, ансамбль “Крыніца” Бачэйкаўскага СДК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *