Первыми тысячниками на уборке урожая в Бешенковичском районе стали экипажи комбайнеров из ЧСУП АСБ Новатор

Заботы сельские

  Аграрыі Бешанковіцкага раёна ўбралі ўжо 60 працэнтаў хлебных ніў і сабралі больш за 38 тысяч тон зерня. А ў панядзелак сталі вядомы імёны першых тысячнікаў.
  Тысячны рубеж па намалоце збожжа пераадолелі два экіпажы камбайнераў з ПСУП “ААБ Наватар”. Першымі яго ўзялі браты Уладзімір і Дзмітрый Міленкі, а ўслед –  Сяргей Кульгавы з памочнікам Юрыем Аксёнавым.
  Каб падзяліць радасць гэтага імгнення з перадавікамі жніва, мы накіраваліся ў гаспадарку разам з начальнікам упраўлення райсельгасхарчу С. Г. Акуневічам і самадзейнымі артыстамі Соф’яй Панкевіч і Ганнай Скітовай.
  Лідараў засталі за работай на хлебным полі непадалёк ад вёскі Моханева. Хлебаробы на некалькі хвілін прыпынілі бітву за ўраджай і прымалі шчырыя віншаванні.
  Ганаровыя граматы ад упраўлення райсельгасхарчу і райкама прафсаюза работнікаў АПК, вымпел пераможцаў камбайнерам-тысячнікам уручыў Сяргей Генадзьевіч Акуневіч. Намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Яўгенія Сцяпанаўна Фіешка заахвоціла лепшых з лепшых хлебаробаў грашовай прэміяй.
  Надаць урачыстасці атмасферы дапамаглі культработнікі, яны ажывілі хлебнае поле добрай песняй і расквецілі твары хлебаробаў усмешкамі. Адчувалася, што такі нечаканы падарунак прыйшоўся па душы лідарам жніва.
  На здымку: ушанавалі першых тысячнікаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *