Первенство района по многоборью Здоровье в Бешенковичах

Спорт

  Першынство раёна па шматбор’і “Здароўе” сабрала 119 вучняў з 5 па 11 класы з 12 устаноў адукацыі раёна, каб памерыцца сілай і трапнасцю. Спаборніцтва праходзіла ў межах 67-й спартакіяды школьнікаў, якую арганізуе дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.
  У праграме шматбор’я былі стральба, крос і гімнастыка, якая ўключала аджыманне для дзяўчат і падцягванне для хлопцаў, а таксама скачкі з месца. Лідары вызначыліся па выніках усіх этапаў.
  Сярод юнакоў першыя месцы занялі: Павел Лейчанка (5 клас, СШ №2 райцэнтра), Кірыл Зубец (6 клас, СШ №1 райцэнтра), Саша Сербічаў (7 клас, Каранеўская СШ), Віталь Яршоў (8 клас, СШ №1 райцэнтра), Аляксей Булыня (9 клас, Свячанская СШ), Арцём Аліеў (10 клас, СШ №2 райцэнтра), Аляксей Раманенка (11 клас, СШ №2 райцэнтра).
  Сярод дзяўчат пераможцамі сталі: Таня Лейчанка (5 клас, Вярхоўская СШ), Насця Булейка (6 клас, Сініцкая СШ), Насця Быцюк (7 клас, Ульская СШ), Ліза Сінкевіч (8 клас, Астровенская СШ), Каця Мароз (9 клас, Вярхоўская СШ), Наташа Булыня (10 клас, СШ №1 райцэнтра), Аліна Аляксеева (11 клас, СШ №1 райцэнтра).
  З ліку лідараў была сфарміравана зборная каманда раёна, якая абараняла гонар рэгіёна ў занальным першынстве вобласці па шматбор’і “Здароўе”. 
   На здымку: спаборніцтва на трапнасць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *