В Бешенковичском районе обсуждается план по оздоровлению детей в летний период

Общество

На календары першыя вясновыя дзянькі, а ў раёне ўжо абмяркоўваюцца планы па аздараўленні дзяцей у летні перыяд.
Як паведаміла галоўны спецыяліст Віцебскага абласнога ўпраўлення па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні Тамара Іванаўна Пятрова, летам 2013 года ў аздараўленчых установах раёна змогуць адпачыць больш за 1000 школьнікаў. Напрыклад, прышкольныя лагеры з дзённым знаходжаннем прымуць 600 дзяцей. У тым ліку пры навучальных установах намечана арганізаваць работу 6 лагераў працы і адпачынку, дзе карыснымі справамі зоймуцца 80 падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Такія ж лагеры плануецца арганізаваць з працаўладкаваннем 10 навучэнцаў 14-18 гадоў на свінакомплексе ПУП “Свіціна-ВМК”, яшчэ 8 чалавек будуць заняты ў “Плісах-Агра” на сельгасработах.
   Напэўна, у дзве змены па 9 дзён кожная будзе працаваць лагер кругласутачнага знаходжання, які ўжо прапісаўся ў Астровенскай садку-СШ. Ён прыме 80 падлеткаў. У тры змены плануецца арганізаваць работу загараднага лагера “Арляня”, дзе набірацца сілы і папраўляць здароўе будуць 450 дзяцей і падлеткаў. Дарэчы, лагеру да пачатку летняй аздараўленчай кампаніі ў межах дзяржаўнай атэстацыі аздараўленчых лагераў яшчэ трэба будзе аформіць пашпарт аб’екта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *