Засцерагаючы старасць

Общество

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама бярэ на сябе клопат пра людзей старэйшага пакалення.


У структуры сацыяльнай службы маецца Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, пры якім функцыянуе аддзяленне кругласутачнага знаходжання для састарэлых. Прытулак тут знайшлі каля трох дзесяткаў адзінокіх людзей.


Сацыяльныя работнікі імкнуцца аблегчыць жыццё пенсіянераў і стварыць для іх належныя ўмовы пражывання. У бліжэйшы час у аддзяленні плануюць замяніць свяцільні. На гэтыя мэты прадугледжана асігнаванне ў памеры 18 мільёнаў рублёў, абнавіць трэба каля 50 элементаў асвятлення. Падрадчык работ вызначыцца па выніках правядзення тэндара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *