Определились победители литературного конкурса Дебют

Конкурс

  Падтрымаць маладыя таленты і дапамагчы рабіць ім сур’ёзныя крокі ў літаратурным свеце —  такую мэту ставілі арганізатары штогадовага раённага літаратурнага
конкурсу маладых паэтаў, пісьменнікаў і журналістаў «Дэбют».На гэты раз рукапісы маладых аўтараў прымаліся да апошніх дзён снежня. Сярод твораў, пададзеных на конкурс, былі вершы, нарысы, карэспандэнцыя і інш. Усяго 16 аўтараў даслалі свае творы на суд журы. Усе яны знайшлі сваё месца на старонках раёнкі, і, дарэчы, многія атрымалі добрыя водгукі ад чытачоў.
  Актыўны ўдзел у літаратурным конкурсе вось ужо на працягу некалькіх гадоў прымаюць навучэнцы Бачэйкаўскай сярэдняй школы. Не аднойчы яны станавіліся яго пераможцамі. А ў гэтым годзе юныя бачэйкаўцы сталі першымі адразу ў дзвюх намінацыях. Марыя Асташкевіч, вучаніца 9 класа Бачэйкаўскай СШ, прызнана лепшым маладым паэтам, а яе аднакласніца Аляксандра Дармідошына атрымала спецыяльны прыз ад раённага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» за сачыненне патрыятычнай тэматыкі «Люблю цябе, чыстая Белая Русь!».
  Актывізаваліся ў гэтым годзе і юныя журналісты Каранеўскай сярэдняй школы. Сярод мноства публікацый, дасланых членамі гуртка «Юны карэспандэнт», які дзейнічае пры ўстанове адукацыі, журы адзначыла працу вучаніцы 8 класа Ліліі Паўлавай. Яна заняла першае месца ў намінацыі «Малады журналіст» у жанры «Карэспандэнцыя на маладзёжную тэматыку».
  У гэтай жа намінацыі, толькі ў жанры «Нарыс», заслужаную перамогу атрымала студэнтка Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Марына Сіманава.
  Пераможцы літаратурнага конкурсу адзначаны граматамі і падарункамі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
  На здымку: ушанаванне пераможцаў конкурсу.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *