З нагоды Дня абаронцаў Айчыны прайшло адкрытае першынство Бешанковіцкай ДЮСШ па валейболе і дзюдо.
На валейбольнай пляцоўцы разгарнулася напружаная барацьба. Па выніках матчаў сярод выхаванцаў ДЮСШ вызначылася тройка лідараў. Першае месца заваявала каманда СШ №1 райцэнтра, другое – гімназісты, трэцяе месца ўзялі вучні СШ №2 райцэнтра.
Горача было і ў зале, дзе сабраліся аматары баявых мастацтваў і адзінаборстваў. Самыя масавыя спаборніцтвы адбыліся ў групе вагой 46 кілаграмаў. Сваім майстэрствам тут здзівіў Уладзімір Мамойка, які заваяваў 1-е месца. У лік прызёраў таксама выйшлі Аляксандр Стуканаў (2-е месца) і Дзмітрый Лукашоў (3-е месца).
Пераможцы адкрытага першынства ў кожным відзе спорту і па групах адзначаны дыпломамі адпаведных ступеняў.