Депутаты избраны на всех избирательных участках

Общество

У выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання ў краіне прынялі ўдзел больш за 77% унесеных у спісы выбаршчыкаў. На 20 гадзін 23 сакавіка па рэспубліцы прагаласавалі 5 мільёнаў 385 тысяч 922 грамадзяніны.


Традыцыйна найбольш актыўнымі былі жыхары Віцебскай вобласці. Тут на выбарчыя ўчасткі прыйшлі
 больш за 82% выбаршчыкаў. Яўка ў Брэсцкай вобласці склала 80%, Гомельскай – 80,83 %, Гродзенскай – 79,96%, Мінскай – 80,74%, Магілёўскай вобласці – 80,95%, у горадзе Мінску – 61,61%.
     У датэрміновым галасаванні на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 27-га склікання прынялі ўдзел амаль 32% грамадзян Беларусі, унесеных у спісы выбаршчыкаў, або больш за 2 мільёны 200 тысяч чалавек.
     Адметна, што сёлета для запрашэння выбаршчыкаў на ўчасткі выкарыстоўваліся як традыцыйныя спосабы, так і новыя, якія з’явіліся ў прыватнасці, у сувязі са змяненнямі, унесенымі ў выбарчае заканадаўства. Так, у час бягучай кампаніі выбаршчыкі ўпершыню разам з запрашэннем на выбары атрымалі інфармацыю аб сваіх кандыдатах у дэпутаты. Больш таго, Цэнтрвыбаркам Беларусі упершыню разаслаў выбаршчыкам СМС з запрашэннем прыняць удзел у галасаванні. Такое паведамленне атрымалі абаненты velcom, МТС і life.
     Людзі ішлі на выбары, як на свята, і ў нашым раёне. Дэпутаты абраны на ўсіх выбарчых участках. З 12863 зарэгістраваных выбаршчыкаў прагаласавалі 12280, што складае 95,5%. У Віцебскі абласны Савет дэпутатаў па Бешанковіцкай выбарчай акрузе №1 на новы тэрмін пераабраны А. У. Мацюшка. За Аляксея Уладзіміравіча свае галасы аддалі 89,4% прыдзвінцаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *