Фролкавічы “заззяюць” па-новаму

Общество

“Вядома, бетанаваная агароджа куды мацней за драўляную”, — вырашылі ў Ульскім сельвыканкаме і адразу прыступілі да справы. Неўзабаве могільнік у вёсцы Зорнікі істотна змяніў свой знешні выгляд, зрабіўся прывабным і акуратным. Але і гэта не ўсё.


— З дапамогай альпіністаў спілілі небяспечныя старыя дрэвы ў вёсцы Сокарава, — расказвае старшыня Ульскага сельвыканкама Генадзь Ільдэфонсавіч Анашка. – Цяпер менш стане нараканняў з боку вяскоўцаў на небяспеку праходу ці праезду.


Зменіць у бліжэйшы час свой воблік і вёска Фролкавічы. Тут вырашана поўнасцю замяніць старыя драўляныя апоры ліній электраперадачы, правады і ўстанавіць на слупах каля 20 новых свяцільнікаў. Старыя правады не вытрымлівалі атмасферных ападкаў, ірваліся, што стварала для сяльчан масу нязручнасцяў. Пасля капітальнага рамонту яны будуць заменены на больш надзейны і трывалы кабель. Ён будзе поўнасцю ізаляваным, а значыць, даўгавечным.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *