Пьяный работник комхоза отделался небольшим штрафом

Правопорядок

 Няшмат выпала работы членам рэйдавай брыгады ў час правядзення рэйду па прамысловых прадпрыемствах райцэнтра з мэтай выяўлення парушальнікаў працоўнай дысцыпліны, тых, хто знаходзіўся на працоўным месцы ў нецвярозым стане. Ім яны не трапіліся ні на адным, ні на другім, ні на трэцім прадпрыемстве.
      І толькі наведаўшы камунгасаўскую кацельню, што па вуліцы Меліяратараў, міліцэйскі алкатэстар з чацвёртага разу зафіксаваў наяўнасць алкаголю ў колькасці 0,47 праміле ў машыніста Ю. Пяты і шосты раз строгі прыбор таксама быў няўмольным – тыя ж 0,47 праміле алкаголю. Работнік з самага пачатку спрабаваў пераканаць у адваротным членаў рэйдавай групы ў складзе ўчастковага інспектара Бешанковіцкага РАУС лейтэнанта А. С. Адамовіча, прадстаўніка раённай пракуратуры В. В. Ларковай і прадстаўніка «Зары», працягваў катэгарычна адмаўляць факт выпіўкі. Маўляў, на работу прыехаў на ўласнай аўтамашыне ў 8 гадзін раніцы, а каля 17-й гадзіны вырашыў павячэраць. Нікога не бачыў, ніхто не заходзіў у памяшканне кацельні, спіртнога ў рот не браў. З выгляду сапраўды было не распазнаць: прымаў тое спіртное ці не. І толькі вопыт участковага інспектара Аляксандра Сяргеевіча дазволіў выявіць парушэнне працоўнай дысцыпліны, нягледзячы на ўпартае адмаўленне машыністам відавочнага. Праўда, у прысутнасці майстра А. М. Петухова, які быў выкліканы на месца здарэння, Ю. прызнаўся: «Выпіў шлянку піва». А гэты напой, як вядома, адносіцца да алкагольных.
     Тут жа быў складзены пратакол аб парушэнні працоўнай дысцыпліны, а майстар выклікаў замену.
     На першы раз машыніст кацельні атрымаў мінімальны штраф у памеры адной базавай велічыні.
     Гэты выпадак яшчэ раз пацвярджае простую ісціну – дысцыпліну працы трэба захоўваць і не спадзявацца на звычайны «авось».
 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *