За жестокое обращение с животными грозит уголовная ответственность

Новости района

Беларускія аграрыі ўжо на пачатку бягучага тыдня перасягнулі мільённы рубеж ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. У Віцебскай вобласці, якая апошняй уключылася ў масавае жніво, на ўчарашні дзень было намалочана амаль 40,3 тысячы тон.


Свой уклад у каравай Віцебшчыны ўносяць і хлебаробы Бешанковіцкага раёна. Арганізавана пачалі жніво працаўнікі ААТ «Бешанковічы аграсервіс». Тут у поле выйшлі 12 экіпажаў камбайнераў, а ўсяго плануецца прыцягнуць да ўборкі хлеба 16 камбайнаў. Гэта значны тэхнічны патэнцыял, але ж і работы ў бачэйкаўскіх хлебаробаў багата. Трэба ўбраць 3327 гектараў збожжавых і зернебабовых культур.


– Праца хлебаробаў сёлета адказная, як ніколі, хлебныя нівы спачатку пацярпелі ад засухі, цяпер надвор’е выпрабоўвае ўдзельнікаў жніва непагаддзю. Апошнія дні ліпеня суправаджаліся частымі дажджамі і навальніцамі, якія прывялі да вялікай палегласці культур і тармажэння тэмпаў уборачных работ, – дзеліцца кіраўнік гаспадаркі Дзмітрый Васільевіч Круцілін, з якім наведаліся на поле непадалёку ад аграгарадка Бачэйкава. – Таму імкнёмся выкарыстоўваць кожную пагодлівую хвілінку, каб абмалаціць збожжа ў максімальна кароткія тэрміны і без страт. Упэўнены, што гэта атрымаецца!


Пакуль азімую пшаніцу ўбіралі на плюшчэнне. З 367 гектараў намалацілі 1082 тоны збожжа, заплюшчылі 480 тон. У сераду ўжо для дапрацоўкі ўраджаю ў работу ўключыўся наш збожжасушыльны комплекс, магутнасць якога разлічана на 300 тон у суткі.


На рамонт збожжаўборачнай тэхнікі ў ААТ «Бешанковічы аграсервіс» сёлета было асігнавана180 мільёнаў рублёў з бюджэту раёна, скарыстана і 100 мільёнаў уласных сродкаў. З кадрамі дапамаглі падшэфныя арганізацыі, якія камандзіравалі на хлебнае поле сваіх працаўнікоў. Пры падрыхтоўцы да жніва кіраўніцтва гаспадаркі прадумала ўсе арганізацыйныя пытанні: паклапаціліся пра меры матэрыяльнага стымулявання хлебаробаў, аптэчкі і вогнетушыцелі, арганізавалі двухразовае гарачае харчаванне ў полі.


– Ад напружанай і зладжанай працы камбайнераў залежыць, наколькі важкім будзе наш каравай і шчодрым стол, – уступае ў гаворку галоўны аграном ААТ «Бешанковічы аграсервіс» Святлана Валянцінаўна Дзятлоўская. – Віды на ўраджай сёлета неблагія, у сярэднім з гектара выходзіць па 29 цэнтнераў, а на гэтым вось участку і да 35 маем.


У полі сёння шчыруюць 12 экіпажаў камбайнераў, кожны заслугоўвае добрых слоў. Спаўна аддаюцца хлебаробскай справе Леанід Папко, Уладзімір Піліпёнак, Раман Цішкоў, Уладзімір Гаманько з памочнікам Сяргеем Масько, экіпажы Пятра і Станіслава Каравачоў, Уладзіміра Герцыка і Васіля Долгага, Аляксея і Рамана Цапковых. Старанна працуюць нашы памочнікі з ДРБУ-52 Васіль Цыбульскі і Аляксей Дзятлаў, а таксама Вадзім Піліпёнак, камандзіраваны да нас з лясгаса.


Не саступаюць старэйшым хлебаробам і маладзёжныя экіпажы. Іх у нас сфарміравана тры. Антон Асташкевіч і Аляксандр Корбан спасцігаюць азы прафесіі механізатара ў Лепелі, а падчас летніх канікулаў практыкуюцца ў нас і дапамагаюць з уборкай ураджаю. Першы працуе ў тандэме з Аляксандрам Асташкевічам – студэнтам Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі, у другога ў напарніках Іван Асташкевіч – навучэнец Барысаўскага лесаагратэхнічнага каледжа. Прохар Залатуха, які вучыцца ў Віцебскім прафесійным ліцэі №3 сельскагаспадарчай вытворчасці, што ў пасёлку Акцябрскі, працуе ў экіпажы з Аляксандрам Кабанавым з Ульскага ліцэя.


На адвозцы збожжа з поля на «МАЗах» рупяцца Васіль Бялоў, Сяргей Панкевіч, а таксама памочнікі з ПМС Васіль Курбацкі і Дзмітрый Пуцякоў. На «МТЗ-82» перавозяць хлеб Андрэй Станкевіч і Сяргей Корань, апошні камандзіраваны з лясгаса.


…Колас добра спее, калі сонца грэе. А вось пабываць на тых бясконцых палях, паглядзець і палюбавацца зладжанай працай хлебаробаў, залатымі каласамі спелага ўраджаю, удыхнуць водар лугавой травы са стойкім пахам мядовага лета і пачуць строкат конікаў – гэта сапраўднае шчасце. Хай жа і вам, хлебаробы, шчасціць з важкім ураджаем і добрым надвор’ем!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *