В Рубежском детском саду-средней школе встретили Масленицу

Письмо в газету

Масленіца – самае вясёлае народнае свята. Яно звязана з праводзінамі зімы і сустрэчай вясны. У сваіх старажытных звычаях народ часта звяртаўся да вобраза Сонейка. Яно заўжды было жаданым госцем.


Ана Масленіцу трэба было заклікаць Сонейка, набліжаючы гэтым вясну. Для таго, каб паскорыць прыход Сонца, дапамагчы яму зрабіць свой круг, людзі паказвалі “кругавыя рукі” – пяклі бліны, вадзілі карагоды.


Выйшлі праводзіць зіму і адсвяткаваць Масленіцу і вучні ДУА “Рубежская дзіцячы сад-базавая школа” (на здымках). Дзяўчаты і хлопцы чакалі гэтае свята і з задавальненнем сабраліся на тэрыторыі школы ля пудзіла Масленіцы. Шмат розных гульняў падрыхтавалі дзеці да свята. У час святочнага маскараду спявалі, плясалі, адгадвалі загадкі, наладжвалі спаборніцтвы.


На Масленіцу заўсёды праводзілі розныя забавы, падчас якіх удзельнікі імкнуліся паказаць моц маладзецкую. А каму не хочацца памерыцца сілай, паўдзельнічаць у спаборніцтвах, пацешыць Сонейка?


Дзяўчаты нашай школы Вікторыя Целяпнёва, Алёна Вялкіна , Людміла Міклуш праспявалі вясёлыя прыпеўкі, а хлопцы паказалі сваю моц у перацягванні каната. Закончылася свята спальваннем пудзіла Масленіцы. Вучні вадзілі карагод вакол вогнішча, спявалі песні, развітваліся з зімой, сустракалі вясну. Потым задаволеныя хлопцы і дзяўчаты разам са сваімі настаўнікамі частаваліся смачнымі блінамі, якія нагадвалі ім маленькія сонейкі.


Нона КАЛЕСНІКАВА, настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Рубежская дзіцячы сад-базавая школа”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *