Бешенковиччину на V Всебелорусском народном собрании представят пять делегатов

Навстречу V Всебелорусскому народному собранию

У Бешанковічах абралі дэлегатаў для ўдзелу ў пятым Усебеларускім народным сходзе, на якім будуць абмяркоўвацца прыярытэты развіцця на бліжэйшую пяцігодку і ключавыя пытанні жыццядзейнасці краіны.


Імёны людзей, якія прадставяць наш раён на народным вечы, сталі вядомы ў сераду. Такое права раённы сход упаўнаважаных Бешанковіцкага раёна па абранні дэлегатаў на пяты Усебеларускі народны сход, пасяджэнне якога прайшло ў вялікай зале райвыканкама , прадаставіў старшыні раённага выканаўчага камітэта Леаніду Канстанцінавічу Пянькоўскаму, старшыні раённага Савета дэпутатаў Генадзю Міхайлавічу Шведаву, дырэктару Бешанковіцкага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства меліяратыўных сістэм «Бешанковічы ПМС» Івану Мікалаевічу Карпуку, жывёлаводцы 5-га разраду ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Таццяне Аляксандраўне Абліцовай і намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Сярэдняя школа №2 г. п. Бешенковічы» Любові Аркадзьеўне Дзеравяга.


Пяць нашых землякоў разам з 2,5 тысячы беларусаў будуць мець магчымасць выказаць пункт гледжання па тым ці іншым пытанні, абмеркаваць праблемныя моманты, намеціць шляхі іх вырашэння. Інакш кажучы, яны будуць шукаць канкрэтныя рашэнні і рабіць канкрэтныя прапановы на бліжэйшую пяцігодку.


Менавіта такая квота на ўдзел ва Усебеларускім народным сходзе вызначана раёну, бо колькасць дэлегатаў ад адміністрацыйных адзінак залежыць ад колькасці паўналетніх грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыях: 1 дэлегат ад 2831 чалавека старэй за 18 гадоў. Усяго дэлегатамі пятага Усебеларускага народнага сходу ад Віцебскай вобласці стануць 350 чалавек.


Пра тое, з якімі вынікамі наш раён завяршыў пяцігодку, удзельнікам раённага сходу ўпаўнаважаных паведаміў старшыня райвыканкама Л. К. Пянькоўскі. Як адзначыў Леанід Канстанцінавіч, Бешанковіччыне за мінулыя пяць гадоў удалося дасягнуць станоўчых вынікаў у эканоміцы і грамадскім жыцці, мясцовы бюджэт меў выразную сацыяльную накіраванасць.


Адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця нашага рэгіёна ў 2011-2015 гадах было адкрыццё малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Бо стварэнне спрыяльных умоў для прадпрымальніцкай дзейнасці – адзін з асноўных стратэгічных фактараў устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця, а таксама папаўнення бюджэту. Па стане на 1 студзеня 2016 года, у раёне ажыццяўлялі дзейнасць 224 суб’екты гаспадарання, з іх 103 – малога бізнэсу. Сярэдняя колькасць работнікаў, занятых у гэтай сферы, – звыш 1600 чалавек. Дарэчы, за мінулы пяцігадовы перыяд створана больш за 845 новых працоўных месцаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *