Новости Бешенковиччины слушайте на новой волне

К сведению

Дарагія землякі! У чарговы раз нагадваем вам, што з 1 студзеня 2016 года праграма «Бешанковіцкае раённае радыёвяшчанне» спыніла сваю дзейнасць.


У апошні час мы выходзілі ў эфір на ўльтракароткіх хвалях Першага нацыянальнага канала. Мы, як і большасць іншых раённых радыёпраграм, «уразаліся» ў вяшчанне галоўнага нацыянальнага канала. Сітуацыя была часовай і вырашалася на працягу года. Па выніках абмеркаванняў на ўзроўні Міністэрства інфармацыі, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Белтэлерадыёкампаніі і аблвыканкамаў было прынята рашэнне з 1 студзеня бягучага года спыніць практыку «ўрэзак» у радыёэфір на частотах Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё на ранейшых умовах, паколькі гэта не адпавядае заканадаўству Рэспублікі Беларусь.


Між іншым, даведвацца аб жыцці Бешанковіччыны з вашых радыёпрыемнікаў вы ўсё ж можаце. Так, з сакавіка бягучага года кожны будні дзень на «Радыё Віцебск» у 6 гадзін 40 хвілін раніцы на частаце 91,2 FM выходзіць праграма «Раніца Прыдзвіння» з аглядам навін рэгіёнаў Віцебскай вобласці, у тым ліку і Бешанковіцкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *