Придвинские журналисты подарили ветеранам подписку

К 75-летию с начала Великой Отечественной войны

Што можна падарыць ветэранам напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь? Кветкі, цукеркі, святочны канцэрт. Напэўна, знойдуцца і тыя, хто прапануе, напрыклад, кнігу. Паспрачацца з гэтым класічным сцвярджэннем гатовы калектыў раёнкі. На наш погляд, добрым падарункам можа стаць газета, якая… прыходзіць дадому.


Дарэчы, у перадсвяточныя дні 25 прыдзвінцаў з ліку ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, блакаднікаў, вязняў за сродкі, сабраныя калектывам раённай газеты «Зара», атрымалі бясплатную падпіску на ліпень.


Мы заўсёды памятаем пра ветэранаў. Несумненна, тое, што ім давялося перажыць у гады вайны, забываць нельга. Але, тым не менш, быць у курсе падзей, якія адбываюцца ў рэгіёне, – нязменная патрэба старэйшага пакалення. Таму калектыў раёнкі і вырашыў, што самым лепшым падарункам стане наша выданне.


Карэспандэнты «Зары» пабывалі ў гасцях у ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксея Андрэевіча Куімава (на здымку), уручылі яму кветкі і падпіску на раённае выданне.


Вядома ж, героі Вялікай Перамогі і сёння неабыякавыя да таго, што адбываецца як у свеце, краіне, так і на Бешанковіччыне ў прыватнасці. Яны і ў цяперашні час займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю. І дай Бог, каб для сучаснай моладзі патрыятызм ніколі не быў пустым словам.


Калектыў «Зары» віншуе А. А. Куімава і ўсіх ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, блакаднікаў, вязняў з надыходзячым святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Жадаем міру, здароўя, дабра і павагі!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *