Бешенковиччина присоединилась к благотворительной акции Наши дети

Милосердие

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» пройдзе ў Беларусі з 9 снежня 2016 года па 8 студзеня 2017 года.


Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведаюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем’і, павіншуюць дзяцей з Новым годам, Калядамі і ўручаць падарункі, акажуць дапамогу ў вырашэнні існуючых праблем. Да дабрачыннай акцыі таксама далучацца грамадскія аб’яднанні і іншыя арганізацыі.


Цэнтральнай падзеяй акцыі стане навагодняе свята ў Палацы Рэспублікі. Мерапрыемства запланавана на 23 снежня 2016 года. Яго ўдзельнікамі будуць больш за 2 тысячы дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны: навучэнцы-пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, лідары дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, сем’яў бежанцаў.


Дарэчы, правядзенне дабрачыннай ёлкі ў рамках акцыі «Нашы дзеці» стала добрай традыцыяй і ў нашым раёне. Сёлета мерапрыемства запланавана на 27 снежня. Прыме навагодняе свята раённы Цэнтр культуры. Менавіта тут двойчы – у 10 і 13 гадзін – плануецца арганізаваць тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам Дзеда Мароза і Снягурачкі. Кожнае дзіця атрымае яшчэ і салодкі падарунак. Падрыхтоўку свята па традыцыі возьмуць на сябе работнікі раённага Цэнтра культуры і педагогі раённага Цэнтра дзяцей і моладзі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *