Охата на зайцев по правилам

Человек и природа

Асенне-зімовы сезон палявання на зайца-беляка і зайца-русака ў светлы час сутак адкрыўся з 7 кастрычніка. Працягнецца ён да 4 лістапада.


Як паведаміў рэдакцыі намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага кантролю Віцебскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету В. У. Салдатаў, паляванне дапускаецца ружэйным спосабам з падыходу і з сабакамі-ганчакамі. Дазволеныя прылады палявання: гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, забяспечаных шротам. Дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак-ганчакоў, якія маюць палявы дыплом па зайцу і (або) лісіцы. Пры безружэйным спосабе палявання дазваляецца выкарыстанне хартоў і лоўчых птушак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *