Вас выслухае Таццяна Ждановіч

Новости района

Бешанковіцкая раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа запрашае жыхароў раёна прыняць удзел у дабрачыннай акцыі «Збяром дзяцей у школу!».


– Напярэдадні навучальнага года з мэтай падтрымкі дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў, а таксама дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, мы праводзім дабрачынную акцыю па зборы канцылярскіх тавараў і школьных прылад, – падзялілася Вера Панцялееўна Жыгалкіна, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. – Для агульнай зручнасці адзенне і абутак для школьнікаў у добрым стане, канцылярскія і спартыўныя рэчы, рукзакі прымаюцца на складзе Чырвонага Крыжа, які размешчаны па адрасе: г. п. Бешанковічы, вул. Інтэрнацыянальная, 10а (у адным будынку з гандлёвымі аб’ектамі «Оптыка» і «Рытуальныя паслугі»). Акцыя працягнецца з 1 жніўня па 16 верасня. Даведкі можна атрымаць па тэлефоне 8(033) 612-38-26.


Для таго, каб зрабіць нешта добрае, не трэба чакаць зручнага моманту, асаблівага размяшчэння планет, спадарожнага ветру. Дастаткова аднаго толькі жадання. Яно зыходзіць ад сэрца, і такога чалавека наракаюць цудоўным словам – міласэрны. Яго добрыя ўчынкі і шчырыя намеры ствараць нешта карыснае атрымалі азначэнне – дабрачыннасць. Зрабіць штосьці з карысцю для іншых па сілах кожнаму з нас. Для гэтага трэба мець зоркае сэрца, бо галоўнага вачыма не ўбачыш. Гэтым сем’ям патрэбна наша дапамога. Калі вы адчуваеце ў сабе сілы і жаданне дапамагчы дзецям у складанай сітуацыі – далучайцеся да акцыі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *