
Шаноўныя настаўнікі, работнікі адукацыі і ветэраны педагагічнай працы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка!
У жыцці кожнага з нас ёсць свой Настаўнік – той, хто мудрасцю, душэўнай шчодрасцю, глыбокімі ведамі дапамог спазнаць свой унутраны свет, узбагаціць яго і выхаваць характар, навучыў планаваць будучыню, абраць правільную жыццёвую дарогу.
Захоўваючы ўсё лепшае, што ўжо назапашана ў айчыннай сістэме адукацыі, вы актыўна ўкараняеце педагагічныя інавацыі, якія садзейнічаюць шырокаму распаўсюджванню вопыту і ведаў.
Вялікі дзякуй вам, дарагія настаўнікі, за вашу неацэнную, самаадданую працу, за дабрыню і чуласць, мудрасць і веды, прафесіяналізм і самааддачу. Нізкі паклон усім, хто прысвяціў сістэме адукацыі найлепшыя гады свайго жыцця і знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, поспехаў у навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення!
Няхай ніколі не пакідаюць вас энтузіязм, любоў да дзяцей, імкненне вучыць і вучыцца, ствараць, дасягаць новых вяршынь прафесійнага майстэрства!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.




