О жизни П. М. Машерова расскажет выставка книг и периодики Лідар, якога ўсе любілі

Событие

13 лютага 2018 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння камандзіра партызанскага атрада імя М. А. Шчорса, камісара партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага, першага сакратара Вілейскага падпольнага абкама камсамола Беларусі, першага сакратара Цэнтральнага камітэта Кампартыі Беларусі Пятра Міронавіча Машэрава.


Пра жыццё выдатнага чалавека – Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай працы, кіраўніка нашай краіны ў 60-70 гады ХХ стагоддзя – Пятра Міронавіча Машэрава, жыццёвы шлях якога быў цяжкім і гераічным, непарыўна звязаным з любімай радзімай (а ён з’явіўся на свет у в. Шыркі Сенненскага раёна), расказвае выстава кніг і перыёдыкі «Лідар, якога ўсе любілі», аформленая ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі.


Будучы кіраўніком высокага рангу, Пётр Машэраў захаваў бясцэнны дар уплываць на розум, настрой, погляды чалавека сілай пераканання, веданнем патрэб людзей, асабістым прыкладам. Памяць аб геніяльным чалавеку ўвекавечана ў назвах вуліц, прадпрыемстваў, устаноў адукацыі Беларусі. Штогод у Сенненскім раёне праводзяцца марафоны, а ў Віцебску і Віцебскай вобласці – спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні, прысвечаныя памяці Пятра Машэрава. Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт у гонар Пятра Міронавіча штогод праводзіць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю студэнтаў, аспірантаў і маладых навукоўцаў «Машэраўскія чытанні».


Наведаўшы выставу, вы зможаце пазнаёміцца з цікавымі фактамі біяграфіі Пятра Міронавіча і пашырыць свой кругагляд, бо, як абвяшчае прыказка, «Народ без памяці не мае будучыні».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *