В Бешенковичском районе прошёл очередной День животновода

Заботы сельские

Чарговы Дзень жывёлавода адбыўся ва УП «Вядзерава» на базе МТФ «Чанавічы». На сустрэчу з працаўнікамі ў гаспадарку прыехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Я. С. Фіешка, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Л. В. Гаралевіч і галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама С. Д. Папко.

Вынікі працы агучыла галоўны эканаміст гаспадаркі В. А. Сухвал. Так, з пачатку года валавая вытворчасць малака ў цэлым па гаспадарцы склала 1153,3 т, а ўдой на карову – 13,8 кг, таварнасць – 87,1%, тлустасць – 3,6%, сярэднясутачныя прывагі – 607 г.
– Расход кармоў на 1 т малака – 1,2 тоны к. адз., на 1 т прываг БРЖ – 10,3 тоны  к. адз. Чысты прыбытак за студзень–красавік склаў 23 тысячы рублёў, – давяла да ведама спецыяліст эканамічную сітуацыю ў гаспадарцы. – Калектыў прадпрыемства (105 чалавек) зарплату атрымлівае рэгулярна (сярэднямесячны заробак – 474 рублі).
Галоўны заатэхнік Ф. Я. Жаркова назвала імёны лепшых працаўнікоў, якія не парушаюць распарадак дня, падтрымліваюць у чысціні працоўнае месца, ды і ў жыццядзейнасці прадпрыемства прымаюць актыўны ўдзел. На ферме «Вядзерава» ў іх ліку аператар машыннага даення А. В. Андрэева, жывёлаводы Ю. С. Антонышаў і М. М. Кіндзяшава, а таксама аператар машыннага даення А. С. Ільюшэнка і жывёлавод В. П. Шароўская, што шчыруюць у «Чанавічах».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *