В Бешенковичском районе пройдёт субботник

Актуально Важное Год малой родины

22 верасня  на Бешанковіччыне пройдзе раённы суботнік.

Арганізаваны ён у мэтах добраўпарадкавання, навядзення парадку, санітарнай ачысткі і ўборкі падведамных і замацаваных тэрыторый г.п.Бешанковичы і сельскіх населеных пунктаў раёна. Для падрыхтоўкі і правядзення раённага суботніка зацверджаны склад рабочай групы для, якую ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама С. М. Аўчыннікаў.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення раённага суботніка, у тым ліку на працоўных месцах, у аб’ёмах, вызначаных работнікамі, у тым ліку работнікамі, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на рахунак райвыканкама: BY58AKBB36413110008242200000, БІК – AKBBBY21215, УНП 300145203 у філіяле № 215 ААТ «ААБ « Беларусбанк», атрымальнік – Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт.

Пры ўдзеле ў раённым суботніку некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў работнікаў гэтых арганізацый грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі, у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь. Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 22 верасня 2018 года з’яўляецца працоўным днём, ажыццяўляецца добраахвотна ў памерах, вызначаных самімі калектывамі работнікаў.

Заробленыя на раённым суботніку грошы будуць выкарыстаны на правядзенне мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні г.п.Бешанковічы і сельскіх населеных пунктаў раёна.

Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *