Открытый Кубок по мини-футболу прошёл в Верховском ФОКе

Актуально Спорт

 Адкрыты Кубак раёна па міні-футболе сабраў аматараў гэтага віду спорту ў Вярхоўскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Удзел у спаборніцтвах прынялі 8 каманд: прадстаўнікі ФСК «Скіна» (г. Чашнікі), «Віртус» (г. Віцебск), ФСК «Дзвіна», РАУС і РАНС, УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік», а таксама спартсмены аг. Астроўна і Улльскага ліцэя.

Футбалісты не саступалі адзін аднаму ў майстэрстве і настроі на перамогу. Гэта і зразумела, якая ж каманда не прагне стаць лідарам? Аднак фартуна была на баку гасцей з г. Чашнікі: каманда «Скіна» стала ўладальніцай кубка. Серабро і бронзу ўзялі астровенцы і прадстаўнікі РАУС.
Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *