В Бешенковичах объявлен месячник по благоустройству

Главное Год малой родины

Распараджэннем раённага выканаўчага камітэта  ад 28 сакавіка №55р з 1 па 30 красавіка аб’яўлены месячнік па навядзенні парадку, санітарнай ачыстцы і ўборцы тэрыторый г. п. Бешанковічы  і сельскіх населеных пунктаў.

Кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, індывідуальным прадпрымальнікам неабходна арганізаваць работу па добраўпарадкаванні падведамасных і замацаваных тэрыторый як у райцэнтры, так і ў сельскай мясцовасці.

Старшыням сельвыканкамаў таксама даручана ўключыцца ў работу па навядзенні парадку на зямлі, арганізоўваць суботнікі ў кожнай вёсцы з прыцягненнем юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў.

УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» паклапоціцца пра добраўпарадкаванне на землях агульнага карыстання ў г. п. Бешанковічы.

Да важнай работы па навядзенні парадку на зямлі ў Год малой радзімы павінен далучыцца і дэпутацкі корпус, народныя абраннікі сустрэнуцца з насельніцтвам у сваіх выбарчых акругах і арганізуюць суботнікі.

Прыбрацца ля шматпавярховых і прыватных дамоў, убраць мінулагодняе лісце ў парках і скверах, ліквідаваць мелкія парасткі ўздоўж дарог, паправіць і пафарбаваць дарожныя знакі, падмесці тратуары, пабяліць бардзюры – аб’ём работ наперадзе значны. Усе разам сваімі добрымі справамі мы зможам зрабіць наш агульны дом яшчэ больш прыгожым і квітнеючым.

Анжэла ЛЮДЫНА.



Теги: