БРСМ приглашает молодёжь Бешенковичского района в студенческий отряд

Важное Мы -- молодые

Студатрадаўскі рух – адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці ГА «БРСМ». Ён карыстаецца папулярнасцю і ў моладзі Бешанковіцкага раёна. У гэтым годзе маладыя людзі зноў змогуць папрацаваць летам на карысць роднага краю.

Паводле слоў першага сакратара РК ГА «БРСМ» Т. А. Жукоўскай, ужо заключаны дагавор з УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» для работы студэнцкага атрада на базе прадпрыемства. Ён сфарміраваны з 15 чалавек. На працягу двух месяцаў, з 12 чэрвеня па 17 жніўня, маладыя людзі будуць займацца добраўпарадкаваннем гарпасёлка. Сімвалічна, што і назву свайму атраду яны выбралі «Камунальнік».

Вядзецца работа па стварэнні яшчэ аднаго студэнцкага атрада. Ён будзе мець экалагічную накіраванасць. ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас» гатова на два тыдні, з 1 па 15 ліпеня, прыняць 15 школьнікаў для працы ў лясным гадавальніку. Жадаючыя папрацаваць у складзе экалагічнага атрада могуць звяртацца ў РК ГА «БРСМ», які размешчаны па адрасе: г. п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, 10, каб. 21. Тэлефон для даведак: 6-09-45.

Таццяна Аляксандраўна звярнула ўвагу, што студатрадаўскаму руху ўжо больш за паўстагоддзя, але ён застаецца маладым, крэатыўным, поўным ідэй. Галоўная ж яго мэта – фарміраванне працавітасці моладзі. Маладыя людзі зарабляюць у студэнцкіх атрадах свае першыя грошы і пачынаюць разумець ім кошт. У студатрадах фарміруецца ўменне працаваць у калектыве, развіваюцца лідарскія якасці.

Анжэла ЛЮДЫНА.

 



Теги: