Три диплома на областной олимпиаде завоевали ученики СШ №2 г.п.Бешенковичи

Актуально Мы -- молодые Образование

На мінулым тыдні прайшоў абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Інтэлектуальныя спаборніцтвы праходзілі ва ўстановах адукацыі Віцебска, Полацка і Оршы.

Юнакі і дзяўчаты паказвалі свае веды па 18 вучэбных пра-дметах, сярод якіх пяць замежных моў (англійская, іспанская, кітайская, нямецкая і французская), а таксама фізічная культура і здароўе – прадмет, які ўпершыню ўвайшоў у лік алімпіядных толькі ў мінулым годзе.

Усяго ў абласным этапе прынялі ўдзел больш за тысячу навучэнцаў Віцебска і рэгіёнаў вобласці. Бешанковіччыну прадстаўлялі 16 навучэнцаў з СШ №1 і №2 райцэнтра. Дзеці парадавалі добрымі вынікамі. Дадому школьнікі прывезлі тры дыпломы. І ўсе – у наву-чэнцаў СШ №2 г. п. Бешанковічы.
Дыплом II ступені па працоўным навучанні (тэхнічная праца) заваяваў дзесяцікласнік Вячаслаў Качан. Хлопец прыме ўдзел у за-ключным, рэспубліканскім этапе спаборніцтваў.

Сваю перамогу ён раздзяліў з педа-гогам Аляксандрам Альфрэдавічам Пятроўскім. Ды-пломам III ступені па біялогіі ўзнагароджана вучаніца 9 «В» класа Вераніка Ткачонак. Добрыя веды па прад-меце яна прадэманстравала дзякуючы настаўніцы Лары-се Віктараўне Сокалавай. Уладальніцай дыплома III ступені па хіміі стала вуча-ніца 9 «В» класа Дар’я Кежа. Разам з дзяўчынай вінша-ванні прымала яе настаўніца Ірына Васільеўна Голубева.

Педагагічны і вучнёўскі калектывы СШ №2 ганарацца сваімі адоранымі навучэнцамі. Далучаемся і мы да віншаванняў і жадаем нашым разумнікам і разумніцам новых перамог!

Алена МАРОЗАВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *