Бешенковичские труженики вновь в числе лучших животноводов области

Актуально Заботы сельские

                                           Труженица СУП «Вядерево» Людмила Зайцева.

Даведвацца пра дасягненні нашых землякоў заўсёды прыемна. А як жа не парадавацца, калі цяжкая праца ўдастойваецца ўзнагароды. Нядаўна з’явілася яшчэ адна прычына для радасці.

Бешанковіцкія рупліўцы зноў у ліку лепшых жывёлаводаў вобласці. Трэцяе месца па выніках працы за чэрвень занялі С. І. Каваленка і Л. П. Зайцава — працаўніцы ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» і СУП «Вядзерава». На гэтым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Я. С. Фіешка завітала ў гаспадаркі з пачэснай місіяй — уручыць заслужаныя Падзякі, прэміі і салодкія прызы.

Людмілу Паўлаўну Зайцаву сустрэлі на рабочым месцы — яна толькі-толькі закончыла карміць сваіх падапечных цялятак (дарэчы, іх сярэднясутачныя прывагі ў мінулым месяцы — 1103 г). Гаварыць асабліва не было калі, бо, хоць і накормлена жывёла, але заставалася яшчэ шмат іншых спраў, і не ўсе яны былі зроблены. Павіншавалі руплівую вядзераўскую працаў-ніцу і рушылі далей.

Аператара машыннага даення Соф’ю Іосіфаўну Каваленка наведалі дома. Жанчына, аказваецца, адпрацаваўшы амаль 30 гадоў, выйшла на заслужаны адпачынак, але дапамагчы калегам ніколі не адмаўляецца (валавы надой за чэрвень — 25,4 т, сярэдні ўдой на карову — 875 кг). Радасць ад перамогі ёй было з кім падзяліць: дзве дач-кі, сын, сямёра ўнукаў… Падзякавалі шчыра, пажадалі моцнага здароўя і дабрабыту, яны ніколі не бываюць лішнімі.

                      Евгения Фиешко вручает заслуженную награду Софье Коваленко.

Як жа не расказаць і пра іншых самых-самых! Па выніках работы за другі квартал года ў раёне лепшыя паказчыкі сярод малочнатаварных фермаў у МТФ «Ржаўка» ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» (сярэдні ўдой на карову за тры месяцы склаў 4112 кг, таварнасць — 90,7%, малака гатункам «экстра» — 70,5%), МТФ «Вярхоўе» СУП «Сві-ціна-ВМК» (сярэдні ўдой на карову за квартал — 3502 кг, таварнасць — 89,8%, «экстра» — 85%), МТФ-комплекс ДП «ПалітаддзелецАгра» (сярэдні ўдой на карову — 3402 кг, таварнасць — 90%, «экстра» — 70%), а таксама ў МТФ «Вядзерава» (сярэдні ўдой на карову — 3167 кг, таварнасць — 87%, «экстра» — 77%).

У ліку лепшых даільныя залы МТФ «Вярхоўе» СУП «Свіціна-ВМК» (звяно, у складзе якога шчыруюць Л. І. Агейчанка, В. М. Слабодчыкава, А. А. Шчука і Н. А. Чупец, сярэдні ўдой на карову — 3502 кг) і МТФ «Камоскі» ДП «ПалітаддзелецАгра» (звяно, у складзе якога В. М. Муха, А. В. Ліноўская, В. Р. Калугіна, сярэдні ўдой на карову — 2940 кг).

Высокія паказчыкі маюць аператары па вырошчванні і адкорме свіней ВУ «Свінагадоўчы комплекс «Свіціна» Т. М. Сінкевіч (сярэднясутачныя прывагі за чэрвень склалі 639 г), Л. С. Панова (627 г), Т. Я. Семяніда (530 г), В. І. Таропа (491 г). Добра шчыруюць і аператары цэха па вырошчванні куранят-бройлераў ТАА «Вітконпрадукт» Я. М. Ізоўскі (сярэднясутачныя прывагі з нарастаючым вынікам з пачатку года 58,8 г) і С. В. Калеснікаў (58,4 г).

Марыя САНЬКО.



Теги: