В ОДПИ Бешенковичского ТЦСОН по случаю Дня матери состоялась концертная программа «Самой родной»

Они живут рядом

Так называўся прымеркаваны да Дня маці святочны канцэрт, які прайшоў у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН. Па добрай традыцыі падрыхтавалі і правялі яго педагогі Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Мерапрыемства прайшло ў атмасферы цеплыні і добрага настрою. Спрыялі гэтаму цудоўныя песні, вершы і музыка. Благачынны цэркваў Бешанковіцкай акругі Мікалай Кісель блаславіў усіх прысутных.
Напрыканцы свята матулі атрымалі сувеніры, зробленыя рукамі іх дзяцей, а затым усе разам ласаваліся салодкімі прысмакамі ад спонсараў – крамы «Капеечка».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *