Парламентарий И. Ф. Мартынов с рабочим визитом посетил Бешенковичский район

Актуально Общество

Бешанковіцкі раён наведаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Лепельскай выбарчай акрузе №23 І. Ф. Мартынаў.

Рабочы візіт у рэгіён Ігар Феліксавіч пачаў з наведвання Ульскай сярэдняй школы. Тут, ва ўстанове адукацыі, парламентарый сустрэўся з педагагічным калектывам, расказаў настаўнікам пра сваю дэпутацкую дзейнасць, акцэнтаваў увагу на асноўных законапраектах, якія разглядаюцца на чарговай сесіі парламента. У прыватнасці, больш падрабязна дэпутат спыніўся на праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных дадзеных».
   Як адзначыў Ігар Феліксавіч, законапраект накіраваны на забеспячэнне абароны правоў і свабод фізічных асоб пры апрацоўцы іх персанальных дадзеных, вызначэнне агульнага паняцця і катэгорыі персанальных дадзеных, прынцыпаў і ўмоў работы з імі. Таксама праект закона ставіць мэтай вызначэнне парадку трансгранічнай перадачы персанальных дадзеных, замацаванне правоў суб’ектаў персанальных дадзеных і абавязкаў дзяржорганаў, юрыдычных і фізічных асоб у працы з персанальнымі дадзенымі. Яшчэ адна мэта – устанаўленне дадатковых гарантый ад бескантрольнага збору, захоўвання, выкарыстання, іншай апрацоўкі, распаўсюджвання і прадастаўлення персанальных звестак фізічных асоб. Прыняцце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных дадзеных» дазволіць забяспечыць належны ўзровень абароны персанальных дадзеных у дзяржаве і будзе спрыяць развіццю бізнесу, гандлёва-эканамічных адносін Рэспублікі Беларусь з іншымі краінамі.
     У сваю чаргу педагогі школы, скарыстаўшыся прыездам дэпутата, расказалі пра тое, што іх хвалюе. Сярод актуальных для Улы пытанняў – добраўпарадкаванне пасёлка, аўтобусныя зносіны і шэраг іншых. І. Ф. Мартынаў уважліва выслухаў людзей, усе агучаныя праблемы ўзяў на кантроль. Дарэчы, у гэты дзень Ігар Феліксавіч выканаў адну з ранейшых просьбаў ульскіх настаўнікаў. Дэпутат дапамог у набыцці матэрыялу для афармлення сцэны актавай залы школы.
    Затым І. Ф. Мартынаў разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Г. М. Шведавым, які суправаджаў дэпутата ў яго рабочай паездцы, аб’ехалі пасёлак, ацанілі стан вуліц і дарог, цэнтральнага парку. Дадзеныя звесткі знойдуць сваё адлюстраванне ў далейшым планаванні работы парламентарыя.
Па прыездзе ў Бешанковічы Ігар Феліксавіч, як і абяцаў, пабываў на вуліцы Камсамольскай. У ходзе прыёму грамадзян у лютым жыхар дадзенай вуліцы прасіў у дэпутата садзейнічання ў добраўпарадкаванні дарогі і ачыстцы канавы. Сітуацыю на месцы абрысаваў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама А. А. Журко. Анатоль Аляксандравіч патлумачыў, што дадзены зварот з кантролю не здымаецца, у бліжэйшы час тут правядуць чарговае прафіляванне дарогі. На жаль, на больш сур’ёзныя работы няма грашовых сродкаў. Няпроста вырашыць пытанне і з ачысткай канавы. Тэхніцы да праблемных яе ўчасткаў не падступіцца, варыянт адзін – чысціць уручную. У такім выпадку, лічыць спецыяліст, з ім пагадзіўся і дэпутат, нават мінімальная дапамога з боку мясцовых жыхароў прыйшлася б дарэчы.
 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *