25 апреля — республиканский субботник

Актуально Год малой родины

Жыхары Бешанковіччыны заўтра на добраахвотнай аснове прымуць удзел у рэспубліканскім суботніку. Прыдзвінцы будуць працаваць на рабочых месцах, займацца добраўпарадкаваннем воінскіх пахаванняў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, тэрыторый населеных пунктаў раёна.

     Грашовыя сродкі, заробленыя ў гэты дзень, у тым ліку на працоўных месцах, у аб’ёмах, вызначаных работнікамі, у тым ліку работнікамі, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі (работ), аказаннем платных паслуг, пералічваюцца на рахунак райвыканкама: № BY85AKBB36419030002032200000,

филиал №215 «АСБ Беларусбанк» г. Орша ЦБУ № 203 у г. п.

Бешанковічы, атрымальнік – Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт, БІК AKBBBY21215, УНП 300145203.

     Пры ўдзеле некамерцыйных арганізацый па рашэнні калектываў работнікаў грашовыя сродкі могуць пералічвацца ў памерах, якiя вызначаюцца добраахвотна самімі калектывамі, у адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам фінансаў. Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 25 красавіка з’яўляецца працоўным днём, ажыццяўляецца добраахвотна ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі работнікаў.

     У дзіцячых дашкольных установах і пачатковых класах устаноў адукацыі будуць працаваць дзяжурныя групы, арганізуецца работа пасажырскага транспарту.

     … Чысціня – залог здароўя. Хто не ведае гэтай фразы? Аднак, хочацца адзначыць, падтрымліваць гэтую самую чысціню нам, землякі, трэба з дня ў дзень, а не толькі падчас суботніка. Парадак павінен быць заўсёды.

Марыя САНЬКО.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *