671 наблюдатель был аккредитован избирательными комиссиями на всех уровнях

Актуально Разное

Паводле інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі на раніцу 8 чэрвеня, размешчанай на яе афіцыйным сайце, выбарчымі камісіямі ўсіх узроўняў акрэдытаваны 671 назіральнік, у тым ліку Цэнтрвыбаркамам — 6 чалавек.

   Найбольшую актыўнасць праяўляюць грамадскія аб’яднанні, якія вылучылі ў ка-місіі 584 назіральнікі, у тым ліку Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — 151, БРСМ — 144, РГА «Белая Русь» — 97, Беларускі саюз жанчын — 63, Беларускі Хельсінкскі Камітэт — 41, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў — 45, Беларускі фонд міру — 23 назіральнікі. Ад палітычных партый у камісіях акрэдытаваны ў якасці назіральнікаў 47 чалавек, ад грамадзян шляхам падачы заяў — 36, ад працоўных калектываў — 4.

   Як паведаміла старшыня Бешанковіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Т. М. Петрушэнка, на ўчарашні дзень у камісіі ў якасці назіральніка акрэдытаваны 1 чалавек. Гэта прадстаўнік  Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *