Инициатива приобрела широкий масштаб

Актуально

5 чэрвеня з нагоды Сусветнага дня аховы навакольнага ася­род­­дзя, а таксама ў сувязі з пра­вя­дзеннем VI Міжнароднага Вод­на­га Форуму «Крыніцы Бе­ла­русі» бешанковіцкія эко­лагі і іх памочнікі арганізавалі ак­цыю па добраўпарадкаванні ляс­ной кры­нічкі, што знахо­дзіц­­ца паблізу на­селенага пункта Ніжняе Кры­віна.

Пра гэту крыніцу, крышта­льныя воды якой жывяць рэч­ку Кры­він­ку, жыхары гар­пасёлка і блі­жэйшых вёсак ведаюць даў­но. Ды што там бліжэй­шых… Мясцовыя рас­казва­юць, што сюды па ваду пры­язджаюць нават з аблас­нога цэнтра. Настолькі яна і на смак, і па якасці выдатная. Нярэдка тут мож­на ўбачыць чэргі з жадаю­чых на­браць жывой вадзіцы. Але, будучы не асабліва прык­метным, у свой час ручаёк мог схавац­ца ад вачэй людскіх у густых зарасніках хмызняку. Калі б не работ­нікі Бешан­ковіцкага лясгаса, якія пад­трымлівалі парадак каля кры­ніцы на працягу доўгага часу. А не­калькі гадоў таму іх іні­цы­ятыва набыла больш шы­рокі маш­таб: да добраўпарад­ка­вання крыніцы падклю­чыліся прад­стаўнікі ўлады і раённых службаў.

    Каб падыход да крыніцы быў больш зруч­ным, тут абсталя­валі драў­ляныя пры­­­ступкі з парэн­чамі (канструкцыя гэ­та больш бяспеч­ная, чым раней­шыя пянь­кі, што спус­каліся па стром­­кім беразе), каля самага ручая паклалі бе­тонную пліту, што дазво­ліла без асаб­лівых праблем падстаў­ляць пад струмені вады ёміс­тасці, побач адвялі зруч­ную пляцоў­ку для аўтама­біляў, а дарогу, якая вядзе сюды з трасы, не раз падсы­палі і грэйдавалі. Зараз задача «сяб­роў» крыні­цы – пастаян­на падтрымлі­ваць тут пара­дак.

   Узброіўшыся косамі, пэндзлі­камі і мяшкамі для смецця, валанцёры – прад­стаў­нікі райінспекцыі пры­родных рэсурсаў і аховы на­ва­кольнага асяроддзя, земле­ўпарадкавальнай служ­бы, лясгаса, раённага аб’яднання прафсаюзаў і БРСМ – пры­ступілі да доб­ра­ўпарад­каван­ня крынічкі. Прылеглую тэрыторыю аб­касілі, пафар­бавалі парэнчы ля прыступак, сабралі смецце…

    Пакуль каля крыніцы кі­пела работа, па ваду сюды прыехаў не адзін чалавек, хто на машыне, а хто і на ве­ла­сіпедзе. Напрыклад, Аляк­сандр, жыхар Бешан­ко­вічаў, набіраючы чарго­вую каністру, прызнаўся, што ўжо даўно п’е выключ­на крынічную ваду. Бярэ ад­разу з запасам – літраў 60. «Вада тут вельмі смачная! Яна доўга захоўваецца, не псуецца, а яшчэ тут добры падыход да ручая, зручна  напаўняць ёмістасці», – ад­зна­чыў мужчына.

     Глыток сцюдзёнай вады з крыніцы гарачым летам – якое гэта задавальненне! А калі яна яшчэ не толькі смачная, але і карысная – удвая прыемна. Перыядычна раённы цэнтр гігіены і эпі­дэміялогіі праводзіць аналіз вады ў дадзенай крыніцы: яна адпавядае ўсім нормам.

Святлана ВАРОШКА.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *