Бешенковичский район отметил 76-ю годовщину освобождения от немецко-фашистских захватчиков

75 лет Великой Победе Главное

Менавіта так 26 чэрвеня Бешанковіччына адзначыла 76-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Чараду святочных мерапрыемстваў ад­крыў мітынг-рэквіем на мема­рыяльным комп­лек­се «Узрэчча». Тут усе прысутныя ўспом­нілі пра адну з найвялікшых тра­гедый мінулага ста­годдзя – Вялі­кую Ай­чынную вайну, пра не­ўміручы подзвіг вызва­ліцеляў.

    Больш за тысячу вог­нен­ных дзён і начэй наш раён знаходзіўся пад аку­пацыяй нямецка-фашысцкіх захоп­нікаў. Яго вызваленне даста­ла­ся дарагой цаной. Па­вод­ле апошніх звестак, у баях за вызваленне ра­ёна аддалі свае жыцці звыш трох тысяч салдат. За мужнасць і гераізм, пра­яўленыя пры вызва­ленні Прыдзвіння, зван­ня Героя Савецкага Саю­за ўдасто­ены больш за сто пяцьдзясят воінаў Чырвонай Арміі, 24 з іх – пасмяротна.

     – Сёння мы, жы­ха­ры бешанковіц­кага краю, адзіныя сваёй любоўю да роднай зям­лі, павінны па­мятаць пра тыя по­дзві­гі, якія здзяйсня­лі­ся ў імя сва­боды нашай кра­іны, пра тых людзей, якія паклалі свае жыцці дзеля агульнай Пера­мо­гі, – звярну­лася да пры­сут­ных на мітынгу кі­раўнік раёна Г. У. Уну­ковіч. – Народ будзе жыць да таго часу, па­куль будзе памятаць урокі мінулай вайны. Вечная памяць паў­шым! Вечная Слава Героям!

     Вайна… Колькі бо­лю і горычы, страху і смер­ці нясе яна лю­дзям. За га­ды Вялікай Айчыннай за­гінулі міль­ёны. Няма нівод­най беларускай сям’і, якую б не закра­нула гэта вайна. Як балюча было матулям губ­ляць сваіх сыноў, жон­кам – мужоў, дзе­цям – баць­коў… Боль незамен­най страты… Тэатралі­зава­ная паста­ноўка, пра­нізаная гэтым горкім пачуццём, нікога не пакінула раўнадуш­ным, яна кра­нула да слёз, да глыбіні душы…

     Ушанаваўшы па­мяць загінуўшых у га­ды вайны хвілінай маў­чан­ня, удзель­нікі мі­тын­гу ўсклалі кветкі да брац­кай магілы.

     А крыху пазней удзяч­ныя нашчад­кі зноў сабраліся, але ўжо ля брацкай магілы ў в. Саннікі, каб яшчэ раз ад­даць даніну па­мяці і павагі героям-вы­зва­ліцелям, сярод якіх былі людзі роз­ных узро­стаў, розных на­цы­яналь­насцяў.

У гады вайны на тэ­рыторыі Беларусі ў ра­дах Чыр­во­най Арміі і пар­ты­зан­скіх атрадах змагаліся тысячы гру­зін. У іх ліку быў і па­эт Грузіі Мірза Гела­ва­ні. Прайшоўшы шлях ад радавога, кур­санта тан­кавага вучы­лішча, ён даслужыўся да капітана і камандзіра батальёна. Вытрымаў цяжкія баі ва Украіне, на маскоў­скім накірун­ку. Апош­ні бой, які скончыўся для Мірзы Гелавані тра­гічна, ён прыняў на Бешанко­віччыне…

    У Грузіі пра лёс паэта не было вядома да 1963 года. Менавіта тады род­ныя атрымалі з Беларусі доўгачаканую вестку. Гэта быў ліст на імя маці загінуўшага афіцэра ад пі­янераў Ржаўскай шко­­­лы, у якім дзеці рас­ка­залі ёй пра месца паха­ван­ня сына. З тых часоў магілу Мірзы Гелавані амаль што­год наведва­юць яго суайчыннікі. На гэты раз з ганаровай мі­сіяй бе­шанковіцкі край на­ведаў дэпутат Палаты прад­стаў­нікоў Нацыя­наль­нага схо­ду Рэспуб­лі­кі Бела­русь, вядомы тэ­­лежур­наліст Тэнгіз Думбадзэ. Ён прывёз на магілу, дзе спачывае герой, зямлю з радзі­мы паэта – Тыянец­кага муніцы­па­літэта Грузіі.

     – Я ганаруся, што ў ма­іх жылах цячэ кроў двух сапраўды вялікіх і добрых народаў – бела­рус­кага і грузінскага, – не хаваў сва­іх пачуццяў Тэнгіз Думбадзе. – Мне цяжка знайсці словы, каб выка­заць удзяч­насць вам, усім тут пры­сутным, за тое, што за­хоўваеце па­мяць аб загі­нуўшых сынах брацкіх рэспуб­лік, для якіх Бе­шан­­ко­віцкі раён стаў месцам вечнага спа­кою…

    Паказальна, што ў гэты знамянальны для нашага прыдзвінскага краю дзень беларуска-грузінскія сувязі сталі яшчэ больш цеснымі, яшчэ мацнейшымі. Гэ­та­му паспрыяла падпі­санне Мемарандума аб гандлёва-эканамічным, сацыяльным і культур­ным супрацоўніцтве паміж Бешанковіцкім раёнам і Тыянецкім му­ніцыпалітэтам Грузіі. Дадзеная падзея стала маг­чымай дзякуючы арганізаванаму тэле­мос­ту «Бешанковічы – Ты­я­неці». Землякі Мірзы Гелавані ад усёй душы павіншавалі жыхароў Бешанковіччыны с Днём вызвалення раёна, а таксама падзякавалі за ўважлівае стаўленне да славы герояў.

     Эпілогам святочнага дня стаў канцэрт у цэнт­ральным парку гарпа­сёл­­ка, дадзены ўдзельні­камі Нацыянальнага ака­­дэмічнага хору Рэс­пу­б­лікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча. Сказаць, што калектыў на бе­шан­ковіцкай зямлі пры­­нялі цёпла і сардэч­на – на­пэў­на, нічога не ска­заць. Кожнае вы­ступ­ленне гледачы су­пра­ваджалі бурнымі ава­цыямі, не змаўка­лі кры­кі «Брава». Ар­кестр, хор, танца­валь­ная група выкла­ліся цалкам, па­да­рыў­шы прыдзвінцам га­дзі­ну шчасця.

Святлана ВАРОШКА.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *