В Бешенковичском районе проводится специальный комплекс мероприятий под названием «Мак»

Актуально

Штогод у Беларусі, у тым лі­ку і ў нашым раёне, з 1 чэр­веня па 15 ве­расня пра­ва­ахоўныя органы право­дзяць спецы­яльны комп­лекс мерапры­емстваў пад назвай «Мак».

Асноўнай мэтай гэ­тай праграмы з’яўля­ецца акты­візацыя работы супрацоў­нікаў мі­ліцыі па выяўленні і знішчэнні дзі­ка­­рос­лых і спецыяльна вы­рашчаных раслін, якія ўтрым­ліваюць нарка­тыч­ныя рэчывы. Га­вор­ка ідзе пра мак і ка­ноплі. Адпа­ведна асобы, якія займаюц­ца вырошч­ван­нем назва­ных раслін, прыцягва­юцца да адміні­стра­­­цыйнай і кры­міналь­най адказнасці.

     Пачаўся сезон ак­тыў­нага росту раслін, не заўва­жыць на сваім участку мак або ка­ноп­­лі проста не­маг­чы­­ма. Праваахоўнікі ра­яць, калі такія маюцца каля вашага дома, на ага­ро­дзе, неад­кладна зніш­чаць іх. Бо ў вы­пад­ку вы­яўлення мілі­цыянерамі та­кіх раслін на прыся­дзіб­ным участ­ку, на яго ўладальніка бу­дзе складзены адмі­ні­стра­цый­ны пратакол павод­ле ар­тыкула 16.1 (пасеў або вы­рошч­ван­не забароне­ных да ап­ра­цоўкі раслін ці гры­боў, якія ўтрым­лі­ва­юць нарка­тычныя срод­кі або псіха­троп­­­ныя рэчывы) КоАП Рэс­­публікі Беларусь і на­кла­­зе­­ны штраф у па­меры да 20 базавых велі­чынь. А за тыя ж дзеянні з мэтай збыту або вырабу наркатыч­ных срод­каў пра­дугле­джана кры­мі­нальная ад­казнасць па арты­ку­ле 329 КК Рэспуб­лікі Бе­ларусь. Яго санкцыі строгія – віна­ватаму па­гра­жае штраф або арышт, або абме­жаван­не волі на тэрмін да трох га­доў, або пазбаў­лен­не волі на той жа тэрмін.

    Дарэчы, у рамках правя­дзення праграмы «Мак» у  2019 годзе ў ра­ёне па арты­куле 16.1 КоАП да адміні­стра­цыйнай адказнасці пры­­­цягнуты 16 грама­дзян, на ўчастках якіх выяўлены расліны, што ўтрымліваюць нар­катычныя рэчывы.

    Міліцыя просіць усіх, каму вядома пра факты вырастання ма­ку або ка­нопляў (у тым ліку ў лясах, на абочы­нах палёў, дарог, на агародах), а таксама пра асоб, якія маюць дачы­нен­не да незаконнага абароту наркотыкаў, паведамляць пра гэта ў РАУС па тэле­фонах: 102, 4-10-02, 4-85-47, 8 (029) 597-59-88. Ананім­насць гарантуецца.

Святлана ВАРОШКА.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *