Жители Бешенкович благоустроили территорию возле своего многоэтажного дома

Актуально Год малой родины Общество

Жыхары дома №39 на вуліцы Урыцкага райцэнтра сваімі сіламі, не без дапамогі работнікаў камунальнай службы, добраўпарадкавалі тэрыторыю каля сваёй шматпавярхоўкі.

А пачалося ўсё з таго, што работнікі УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» дэманціравалі тут стары плот, высеклі і выкарчавалі дрэвы, якія раслі ўздоўж дарогі. І тут паўстала пытанне: як жа ўпрыгожыць тэрыторыю, каб яна выглядала эстэтычна і па-сучаснаму? На агульным сходзе рашылі высадзіць туі, якія, дарэчы, вызваліся набыць самі жыхары.

Дрэвы закупілі, і працоўны дэсант дома №39 дружна ўзяўся за працу: адны рыхтавалі ямкі, іншыя падносілі зямлю, ваду… Пару гадзін працы — і алея «прыжылася» на новым месцы.
Як жа ўсё-такі здорава зрабіць штосьці ўласнымі рукамі, не чакаючы, што за цябе гэта зробяць іншыя. Стварэнне новага аблічча двароў, аб’яднанне жыхароў, прыцягненне іх да агульнай справы — вельмі добрая задумка. Хочацца спадзявацца, што такі прыклад пераймуць і іншыя. А камунальная служба заўсёды падставіць сваё надзейнае плячо ва ўсіх пачынаннях, якія робяцца для навядзення парадку на зямлі.

Алена МАРОЗАВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *