17 октября в Бешенковичском районе пройдёт республиканская акция «Чистый лес»

Актуально Важное

У суботу, 17 кастрычніка, у Беларусі пройдзе рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес», галоўная задача якой — прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражліва ставіцца да лесу і не засмечваць яго.

Як расказалі ў ДЛГУ «Бешанковіцкі лясгас», кампанія па навядзенні парадку будзе прымеркавана да Года малой радзімы. На працягу дня валанцёры змогуць дапамагчы работнікам лесу ліквідаваць несанкцыянаваныя звалкі будаўнічых і бытавых адходаў, староннія прадметы ў лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных дарог і населеных пунктаў. Асаблівая ўвага будзе нададзена месцам масавага адпачынку, добраўпарадкаванню памятных аб’ектаў.

Штогод лясгас накіроўвае значныя сілы і сродкі на навядзенне парадку ў лясах. Але з нашай дапамогай можна зрабіць больш. Стаць удзельнікам акцыі лёгка. Для гэтага трэба звярнуцца ў лесагаспадарчую ўстанову або лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні дапамагчы. Работнікі лесу забяспечаць усіх неабходным інвентаром.
Далучайцеся да акцыі, пакажыце прыклад беражлівага стаўлення да галоўнага прыроднага багацця Беларусі!

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *