Поздравление руководства Бешенковичского района с Днём Конституции Республики Беларусь

Актуально Важное

Сардэчна віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь! Гэта свята — значная падзея ў гістарычным летапісе нашай суверэннай Беларусі. Канстытуцыя
аб’яднала нас, стала гарантам правоў і свабод, адкрыла прастор для рэалізацыі асабістай ініцыятывы, самастойнасці і творчасці. Час пацвердзіў, што Канстытуцыя прынята і дзейнічае ў імя чалавека, які з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю, вызначае стратэгію далейшага развіцця краіны. Наша задача — шанаваць і захоўваць закладзеныя ў асноўным Законе духоўныя каштоўнасці нацыі, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву.

Няхай Дзень Канстытуцыі застаецца сімвалам згуртаванасці беларускага народа, моцнай асновай росквіту, падорыць нам упэўненасць у заўтрашнім дні. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, новых працоўных здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *