Весёлая Масленица ждёт жителей Бешенковичского района

Актуально

 

У нядзелю, 14 сакавіка, на цэнтральнай плошчы гарпасёлка пройдзе адно з самых забаўляльных святаў, якое сімвалізуе праводзіны зімы і абнаўленне прыроды — Масленіца. Пачатак гулянняў запланаваны на 11 гадзін.

   Гасцей чакаюць тэатралізаванае прадстаўленне, выступленні народных калектываў, масленічная забава «Ледзяны слуп», конкурсы «Лепшы гасцінны падворак» і «Бліннае цуда», дзе будзе вызначана лепшая блінная лялька, а таксама кірмаш харчовых і прамысловых тавараў, спартыўныя спаборніцтвы і, вядома ж, галоўны атрыбут Масленіцы — прыгатаваныя на калодзе бліны. Завяршыцца мерапрыемства традыцыйным спальваннем пудзіла.

Алена МАРОЗАВА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *