В прокуратуре Бешенковичского района проведено очередное координационное совещание

Актуально Общество

У пракуратуры раёна пад старшынствам пракурора раёна А. А. Старчанкі праведзена каардынацыйная нарада. На ёй разгледжаны вынікі работы праваахоўных і дзяржаўных органаў па барацьбе з карупцыяй, эфектыўнасць мер па яе папярэджанні.

Адкрываючы нараду, Андрэй Аркадзьевіч акцэнтаваў увагу прысутных на асноўных мэтах работы зацікаўленых ведамстваў у барацьбе з карупцыяй. Намеснік пракурора раёна В. У. Дойлідаў давёў да прысутных аператыўную абстаноўку па ўзнятай праблеме.

Заслухана справаздача начальніка Бешанковіцкага РАУС А. М. Рыбакова аб праведзенай у гэтым напрамку рабоце ў райаддзеле міліцыі. Пра выкананне патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства ва УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» расказаў дырэктар прадпрыемства І. Г. Слівец. У ходзе нарады абмеркаваны шэраг іншых пытанняў, па якіх прыняты адпаведныя рашэнні.

Як заўважыў памочнік пракурора раёна С. А. Кір’янаў, барацьба з карупцыяй— найважнейшая задача дзяржавы і грамадства, таму такія нарады ў пракуратуры
раёна праводзяцца рэгулярна, з улікам наяўнай аператыўнай абстаноўкі. У іх рабоце традыцыйна прымаюць удзел кіраўнікі праваахоўных органаў, мясцовых органаў улады, а таксама прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў. Усе прынятыя рашэнні абавязковыя для выканання і накіраваны на далейшае ўмацаванне законнасці і правапарадку ў нашай краіне.

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *