С Днём освобождения Бешенковичского района от немецко-фашистских захватчиков!

Важное

Паважаныя жыхары і госці Бешанковіччыны, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы!
Дзень вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — асаблівае свята, якое ўвасабляе не толькі адраджэнне роднага краю, але і ­мужнасць, гераізм адважных абаронцаў Айчыны, многія з якіх так і не вярнуліся з палёў бітваў. Нізка схіляем галовы перад памяццю загінулых герояў.
Дарагія ветэраны, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, нізкі вам паклон і доўгіх гадоў жыцця. Гонар і слава на вечныя часы і тым, хто аднаўляў родны край у пасляваенныя гады, хто сваёй нястомнай працай і ўпартасцю стаў прыкладам будучаму пакаленню, унёс вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі.
Святы абавязак цяперашняга пакалення — абараняць памяць тых, хто выратаваў родную зямлю ў суровыя гады вайны, абараніў наша права на жыццё. Будзем жа памятаць іх запаветы, будзем памятаць, за што яны змагаліся і як яны перамагалі!
Дарагія прыдзвінцы! Прыміце шчырыя віншаванні і пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і радасці.
Са святам вас, з Днём вызвалення!
Галіна Унуковіч,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *