В агрогородке Дрозды личный приём граждан провела председатель Бешенковичского райисполкома Г. В. Унукович

Актуально Год малой родины

 

На мінулым тыдні старшыня раённага выканаўчага камітэта Г. У. Унуковіч правяла асабісты прыём грамадзян у
аграгарадку Дразды.

Падчас размовы з вяскоўцамі высветлілася, што жыццёва важных нявырашаных пытанняў у людзей апошнім часам не ўзнікала. А калі якія-небудзь непрадбачаныя сітуацыі і здараюцца, то ў асноўным усё ўладжваецца на ўзроўні сельвыканкама. Напрыклад, ёсць ужо дамоўленасць паміж мясцовай уладай і лясгасам наконт выдалення аварыйнага дрэва на вуліцы Лясной у Драздах, у бліжэйшыя дні тут прагрэйдуюць і дарогу, гэтым зоймуцца дарожнікі. На кантролі сельвыканкама пытанні выдзялення пашы, падтрымкі асоб з груп рызыкі, добраўпарадкавання, навядзення парадку на зямлі і іншыя.  Праўда, ёсць і праблемныя моманты, адзін з іх — участак праезнай часткі на скрыжаванні вуліц Усходняй і Новай у аграгарадку. «Участак даволі праблемны,— вымушаны быў прызнаць старшыня Бешанковіцкага сельвыканкама М. У. Чашынскі.— Трэба асфальтаваць». Адзін званок Г. У. Унуковіч па кампетэнцыі — і ў гэты ж дзень пытанне зрушылася з мёртвай кропкі.

 На абмеркаванне такса ма выносіліся тэмы водазабеспячэння, газіфікацыі  дамоў, нарыхтоўкі і набыцця дроў. Галіна Уладзіміраўна ўсіх выслухала і патлумачыла, што ўладай дапамога будзе аказвацца суразмерна з магчымасцямі і патрэбамі. Ні адно пытанне не застанецца без увагі і яго рацыянальнага вырашэння.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *