Чтобы вы хотели преобразить в Бешенковичах? Призываем наших читателей к диалогу

Актуально Важное Год народного единства К сведению

У наступным годзе Бешанковічы адзначаць 575-ы дзень нараджэння. Падзея сур’ёзная, і падысці да яе трэба грунтоўна, каб святочная атмасфера знайшла водгук у кожнага жыхара раёна, а таксама ў тых, хто прыбудзе да нас падзяліць радасць урачыстасці. А яна абяцае быць як ніколі яркай. Арганізатары свята хутка прыадкрыюць шырокай аўдыторыі заслону таямніцы над яго некаторымі момантамі, а пакуль скажам адно — канцэпцыя мерапрыемства будзе даволі арыгінальнай…

 Безумоўна, дзень горада — асаблівае свята! Яго чакаюць, да яго рыхтуюцца. Бо месца, дзе мы нарадзіліся, рабілі першыя крокі, вучыліся, набылі першых сяброў, спазналі першыя патаемныя пачуцці, жывём і працуем, назаўжды застаецца ў нашым сэрцы!

Згадзіцеся, населеныя пункты, як і людзі — у кожнага свой лёс, свой твар і свой характар. Штогод мы адкрываем для сябе наш гарпасёлак па-новаму, радуемся яго дасягненням і перамогам, засмучаемся, калі нешта не ўдалося зрабіць. І, вядома, хочам, каб ён імкнуўся ў будучыню, развіваўся, ішоў у нагу з часам. Навядзенне парадку на зямлі, добраўпарадкаванне, стварэнне камфортных умоў для пражывання — найважнейшыя задачы. І сёння на шляху іх выканання зроблены рашучы крок наперад.

Сапраўды, зроблена шмат, але і нямала яшчэ трэба будзе зрабіць. Што менавіта? Пра гэта мы хочам даведацца ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Г. У. Унуковіч. І сёння мы звяртаемся да ўсіх жыхароў нашага бешанковіцкага краю з прапановай прыняць удзел у падрыхтоўцы да інтэрв’ю з кіраўніком раёна. Дасылайце свае пытанні і пажаданні ў рэдакцыю (адрас: г.п. Бешанковічы, вул. Савецкая, 15, на электронны адрас: zarabesh@yandex.ru, або з дапамогай сацыяльных сетак), мы адбяром найбольш папулярныя і цікавыя і зададзім іх Галіне Уладзіміраўне падчас інтэрв’ю.

Не прапусціце магчымасць стаць не толькі сааўтарам інтэрв’ю з кіраўніком раёна, але і ініцыятарам добрых спраў на карысць нашага гарпасёлка і ўсяго раёна ў цэлым! Дарэчы, пра добрыя справы… Сімвалічна, калі б іх было 575 — столькі ж, колькі і гадоў нашым Бешанковічам…

Святлана ВАРОШКА.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *