Уважаемые жители Бешенковичского края, принимайте поздравления с Новым, 2022 годом!

Актуально Главное

Дарагія землякі!
Шчыра віншуем вас з надыходзячым Новым 2022-м годам! Самым любімым і сямейным святам, самым доўгачаканым і чароўным… У гэты асаблівы час радасная атмасфера пануе ў кожным доме, дзеці і дарослыя вераць у здзяйсненне самых запаветных мараў, а новая старонка календара дае надзею на новы шчаслівы год.

Год народнага адзінства зыходзіць у гісторыю. На яе старонках, як і ў нашых успамінах, ён застанецца часам мудрасці, згуртавання і плённай працы. Упэўнены, наперадзе нас чакаюць яркія падзеі, выдатныя прафесійныя поспехі і мноства незабыўных момантаў, напоўненых радасцю новых здзяйсненняў у імя нашай Бацькаўшчыны.

Для нашага раёна 2022 год асаблівы, юбілейны — мы будзем святкаваць 575-годдзе г. п. Бешанковічы.

Спадзяёмся і верым, што наш родны край будзе поўніцца здабыткамі і поспехамі, славіцца сваімі людзьмі. Ад усяго сэрца дзякуем кожнаму з вас за шчырую і сумленную працу, ініцыятыву, адданасць свайму краю.

Няхай новы год увойдзе ў кожны дом, кожную сям’ю са светам і дабром! Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, душэўнай гармоніі, цёплых пачуццяў, падтрымкі сяброў, увагі блізкіх! Міру і дабрабыту!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *