Уважаемые жители Бешенковичского района! Принимайте поздравления с Днём Конституции!

Актуально

Шаноўныя жыхары Бешанковіцкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Гэта свята стала сімвалам свабоды і незалежнасці беларускага народа. З сённяшняга дня Беларусь жыве з абноўленай Канстытуцыяй, прынятай большасцю грамадзян на рэспубліканскім рэферэндуме сёлета ў лютым. Асноўны Закон краіны засяродзіў у сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацаваў прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыў прыярытэты развіцця. Ён служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівыя адносіны да традыцый і каштоўнасцей беларускага народа.

Наша задача — шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву, разам зрабіць усё

магчымае для ўмацавання нашай любімай Беларусі, выхавання маладога пакалення ў духу любові і вернасці Радзіме. Няхай Дзень Канстытуцыі будзе для ўсіх нас днём гонару за сваю Айчыну!

Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, міру і згоды ў кожным доме, поспехаў і новых дасягненняў у прафесійнай і грамадскай дзейнасці на карысць роднай зямлі!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Генадзь ШВЕДАЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *